Яшчэ 11 чалавек прызналі палітвязнямі
У Беларусі праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Іх колькасць дасягнула 993.
![_drot___kaljuczka___heta___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _drot___kaljuczka___heta___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_drot___kaljuczka___heta___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сувязі з прад'яўленнем абвінавачанняў, заключэннем пад варту і вынясеннем прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Аляксея Арбузава, Аляксея Каверына, Лідзіі Новік, Паўла Адамовіча, Івана Гаўрылава, Аляксея Дудко, Марыі Калоша, па ч.2 арт. 293 КК Станіслава Несцерука, па ч. 2 арт. 342 КК Вольгі Ялцэвіч, па ч.1 арт 342 і ч.3 арт 361 КК Паўла Юхневіча; накіраваннем для адбыцця пакарння ў выглядзе абмежавання волі па ч.1 арт. 342 КК у папраўчую установу Іллі Кадзетава, праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі.