У Мінску хочуць закрыць «Белую Русь» і яшчэ 16 грамадскіх аб'яднанняў

Цягам бліжэйшых двух тыдняў у Мінску пройдуць 17 судовых пасяджэнняў па ліквідацыі грамадскіх арганізацый. Такія звесткі з'явіліся на сайце Мінскага гарадскога суда, паведамляе «Еўрарадыё».

Самы "справядлівы" суд у свеце працягвае ліквідаваць няўрадавыя арганізацыі

Самы "справядлівы" суд у свеце працягвае ліквідаваць няўрадавыя арганізацыі


Пераважна пад ліквідацыю трапяць спартыўныя і моладзевыя аб'яднанні.
На 18 студзеня будуць разглядаць ліквідацыю клуба змяшаных адзінаборстваў «Фенікс». 21 студзеня — моладзевых грамадскіх аб'яднанняў «Дабрадзей» (дабрачынная арганізацыя), «Дыханне танца», спартыўнага моладзевага грамадскага аб'яднання «Адзінаборац».
25 студзеня пад судовы каток трапяць спартовыя і экалагічныя аб'яднанні — «Спартыўны клуб амерыканскага футбола», спартыўны клуб «Метспорт-лідар» (там займаюцца спартыўным кіданнем нажа), моладзевая экалагічная ініцыятыва «Белая Русь», «Клуб заўзятараў футбольнага клуба Партызан "12 гулец"», грамадскае аб'яднанне «Хакейны клуб "Дынаміт"».
28 студзеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць закрыццё моладзевых грамадскіх аб'яднанняў «Спорт-карт-Расінг», «Авангард» (арганізацыя культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі), «Спартовы клуб "Самурай"» (школа каратэ), моладзевых спартыўных грамадскіх аб'яднанняў «Вертыкаль» і «Экстрым груп».
1 лютага суд будзе разглядаць ліквідацыю моладзевых спартыўных арганізацый — «Індустрыя спорту», «Спартыўны клуб "Мангуст"» (школа каратэ), Мінскае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя ніхон сётакан каратэ-до».
Ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў ідзе ў Беларусі з ліпеня 2021 года. У многіх грамадскіх актывістаў дома і ў офісах адбыліся ператрусы. Пад закрыццё трапілі праваабарончыя, адукацыйныя, спартыўныя ды іншыя праекты.