Палітвязня Ігара Аліневіча перавялі ў папраўчую калонію
Стала вядома, што Ігара этапавалі з гомельскага СІЗА ў папраўчую калонію №20.
Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча 22 снежня асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго, а таксама Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава, абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці: ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; Дубоўскага і Аліневіча таксама і па ч. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў. Сам суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
Стала вядома, што Ігара этапавалі з гомельскага СІЗА ў папраўчую калонію №20.