Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

palchys_logo_2.jpg

Меркавана, гэта ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Гэта значыць, што крымінальная справа супраць палітвязня хутка акажацца ў судзе.
Эдуарда Пальчыса затрымалі ў канцы верасня мінулага года — яму завочна прысудзілі 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Але пасля сутак ён так і не выйшаў. Што канкрэтна ставяць у віну блогеру — невядома.
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу.