Палітзняволены Дзмітрый Фурманаў павінен выйсці на волю праз паўтара тыдня

Яго 38 дзён утрымлівалі ў ШІЗА.

furmanau_sud_9890.jpg.crdownload

Дзмітрыя Фурманава, асуджанага да 2 гадоў калоніі, 28 жніўня перавялі ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». Але ў атрадзе ён дагэтуль не з’явіўся. Як распавялі бацькі Фурманава, 3 верасня палітвязня змясцілі ў штрафны ізалятар, адкуль ён павінен выйсці толькі сёння, 10 кастрычніка. Агулам палітвязень знаходзіўся ў ізалятары 38 дзён. Днямі бацька Дзмітрыя вырашыў даведацца прычыны, па якіх сына некалькі разоў запар караюць суткамі ў ШІЗА. Адміністрацыя калоніі адказала, што Фурманаў здзейсніў тры парушэнні правілаў унутранняга распарадку: няправільна назваў наглядчыка, пакінуў павуціну ў камеры і ляжаў на падлозе.
Бацькі не бычылі Дзмітрыя з 10 жніўня, тады ён быў яшчэ ў СІЗА-3. Маці палітвязня кажа, што трапіць на спатканне з сынам у калоніі немагчыма, бо пакой для спатканняў заўсёды заняты. Акрамя гэтага, пакуль Дзмітрый знаходзіцца ў ізалятары, ён пазбаўленны ліставання, таму бацькі не атрымліваюць ад яго нават вестачкі. Бацькі таксама нагадалі, што дата вызвалення палітзняволенага сына — 21-22 кастрычніка.
Адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Паводле «Вясны»