Памёр вядомы спартовы журналіст Барыс Тасман
25 чэрвеня стала вядома пра смерць спартовага журналіста Барыса Тасмана. Яму было 67 гадоў, і ён хварэў на анкалогію.

Пра смерць журналіста паведаміла найстарэйшая беларуская газета.
Доўгі час Барыс Тасман працаваў у «Прэсболе», пісаў пра лёгкую атлетыку і футбол. Таксама супрацоўнічаў з «Трыбунаю», «Белгазетаю», «Беларускім часам», іншымі выданнямі.