Парады школ самбы ў Бразіліі адклалі з-за ковіда
З-за новай хвалі каронавіруса — распаўсюджання новага штаму «Амікрон» — традыцыйныя карнавальныя парады школ самбы ў Рыа-дэ-Жанейра і Сан-Паўлу пераносяцца на красавік.

Фота з сайта blogspot.com
Такое рашэнне прынялі мэры двух найбуйнейшых мегаполісаў Бразіліі. Раней
прэфектуры Рыа-дэ-Жанейра і Сан-Паўлу адмовіліся ад правядзення вулічных
карнавальных гулянняў.
На мінулым тыдні краіна двойчы абнавіла антырэкорд па колькасці новых выпадкаў заражэння каронавірусам за дзень.
У Бразіліі з насельніцтвам 213 мільёнаў чалавек цалкам прышчэплены ад каронавіруса амаль 148 мільёнаў жыхароў.
Паводле euronews.com