Зноў пад дзве тысячы. Мінздароўя абвясціла пра 1964 новыя выпадкі COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1964 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі выявілі 724 903 выпадкі інфікавання.

photorep_imageid_570979_37dd8a6d674994d1607689367_d_850.jpg

З учорашняга дня выпісаныя 1856 чалавек, а ўсяго ачунялі 717 612.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 5916 пацыентаў з каронавірусам, з іх за суткі памерлі 17 чалавек.

Усяго ў краіне праведзена 11 462 585 тэстаў, а з учорашняга дня — 23 533.