Парашэнка ўзнагародзіў вызваленага з палону камандзіра «кібаргаў»
Вайсковец чатыры месяцы знаходзіўся ў палоне баевікоў на Данбасе.
Сёння прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў камандзіра "кібаргаў" з Данецкага аэрапорта Алега Кузьміных ордэнам "За мужнасць". Вайскоўца ўчора вызвалілі
пасля 4-месячнага палону ў баевікоў.
"Мы сваіх не пакідаем! Мы і далей будзем змагацца за жыццё кожнага ўкраінскага Героя і будзем вяртаць сваіх дадому. Дзякуй нашаму "кібаргу" Алегу Кузьміных за высокі
баявы дух і адвагу. З вялікім задавальненнем паціснуў Алегу руку і ўручыў яму ордэн "За мужнасць" . Такімі ваярамі павінны ганарыцца не толькі іх дзеці, але і ўсе
ўкраінцы!" — гаворыцца на старонцы Парашэнка ў
Facebook.
На цырымонію ўзнагароджання Кузьміных прыйшоў разам са сваёй сям'ёй.
Нагадаем, што 37-гадовы камбат 90-га батальёна 81-й дэсантнай брыгады трапіў у палон 20 студзеня 2015 года. Відэа, дзе тэрарысты "ДНР" вывелі мужчыну ў натоўп, дзе кожны
спрабаваў яго стукнуць і зняважыць, ускалыхнула грамадскасць.
tsn.ua