#Паскарэнне: перамагла дабрачыннасць
Абвешчаны пераможцы конкурсу #Паскарэнне. Гран-пры і 8000 беларускіх рублёў атрымаў дабрачынны праект KaliLaska.
![2_80.png 2_80.png](/img/v1/images/2_80.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. У конкурсе прымала ўдзел 216 праектаў.
Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі.
![ap.png ap.png](/img/v1/images/ap.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У намінацыі "Гран-пры" перамог дабрачынны праект KaliLaska. За яго прагаласавала большасць членаў журы. Праект таксама перамог у намінацыі "Народны выбар". Праз краўдфандынгавую платформу www.talaka.org гэты праект "рублём" падтрымала найбольшая колькасць беларусаў.
![f1_1.png f1_1.png](/img/v1/images/f1_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізатары праекту збіраюць якасныя, але ўжо не патрэбныя людзям рэчы, каб перадаць тым, хто ў іх мае патрэбу. Падапечныя — інваліды, шматдзетныя сем'і, выхаванцы інтэрнатаў, і проста людзі, хто мае патрэбу ў гэтых рэчах. На працяг сваіх добрых спраў каманда праекта атрымала восем тысяч рублёў ад мецэнатаў, а таксама ўсе сродкі сабраныя на краўдфандынгавай платформе.
А Хантэр, які прывёў на конкурс праект KaliLaska, як і абяцалі арганізатары, атрымаў тысячу рублёў
У намінацыі «Лепшы праект» перамог #KidsHealth — бясплатны відэа-курс па нейрафітнесу для дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіператыўнасці.
![9_i5d7pyxc8w.png 9_i5d7pyxc8w.png](/img/v1/images/9_i5d7pyxc8w.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Намінацыя velcom "Камфорт" прысуджалася за ўвагу праекта да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў.Перамог праект 114.by, накіраваны на стварэнне надзейнага і сучаснага сэрвісу з раскладам прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў. Для хуткага і зручнага планавання паездак і маршрутаў.
![dsc_9881w.png dsc_9881w.png](/img/v1/images/dsc_9881w.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У намінацыі Gurtam "Праект будучыні" перамог адукацыйны праект для студэнтаў Startup team.
Мэта праекта — аб'ядноўваць студэнтаў з розных ВНУ, дапамагаючы ім атрымліваць бясцэнны вопыт у галіне інавацыйнага прадпрымальніцтва. У рамках праекта праводзяцца хакатоны, кейс-чэмпіянаты, эканамічныя гульні і інш.
У намінацыя Ufox "За лепшую камунікацыйную стратэгію" перамог сэрвіс для сямейнага шчасця WeekMenu.by.
Сэрвіс прапануе 52 гатовых тыднёвых меню з рэцэптамі і спісамі прадуктаў, неабходнымі для закупкі. Ён дазваляе купіць адразу ўсе прадукты на тыдзень за адзін паход у краму ці зрабіўшы адзін заказ з дастаўкай на дом.
![ya__1_.png ya__1_.png](/img/v1/images/ya__1_.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Конкурс # Паскарэнне яшчэ раз даказаў, што не варта баяцца публічна расказаць пра сваю ідэю або праект і прапанаваць людзям фінансава падтрымаць іх праз краудфандинговую платформу.
Паводле прэс-рэлізу