Пасля экскурсіі на шклозавод пяцікласнікам падарылі чаркі
Незвычайна скончылася для пяцікласнікаў адной з мінскіх школаў экскурсія на вядомы шклозавод "Нёман" у Бярозаўцы.
![Фота: sb.by Фота: sb.by](/img/v1/images/czarka_0805.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: sb.by
Як піша sb.by са словаў сваёй чытачкі, на заканчэнне экскурсіі кожнаму дзіцяці падарылі «набор шклянак 35 г для халодных напояў». На памяць.
Па дарозе дадому дзеці ў аўтобусе распакавалі падарункі, разлівалі ў іх колу, чокаліся і выпівалі.
«Баюся нават падумаць, — піша аўтарка ліста, — што прывезлі б дзеці дадому з наведвання фабрыкі гумовых вырабаў».
Паводле euroradio.fm