Пасля публікацыі пра дзедаўшчыну ў «Газету Слонімскую» прыйшла міліцыя
Журналістаў папрасілі напісаць тлумачальныя наконт таго, як рыхтаваўся матэрыял.
![Фота Міколы Канановіча Фота Міколы Канановіча](/img/v1/images/selfi_z_inspektaram.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Міколы Канановіча
Кастрычніцкі матэрыял “В литовской армии нет дедовщины, там каждый день казармы моет уборщица...” аўтарства журналістаў “Газеты Слонімскай" Таццяны Плахетка, Мікіты Пастухова і Міколы Канановіча займеў нечаканы працяг.
9 лістапада ў рэдакцыю завітаў участковы інспектар міліцыі Слонімскага РАУС Дзмітрый Кірыкаў, які папрасіў журналістаў даць тлумачэнні пра напісання названага артыкула.
— З вобласці нам прыйшоў загад правесці праверку па факце публікацыі гэтага матэрыялу на тэму дзедаўшчыны. Бо гэтая праблема цяпер на асобым кантролі, — патлумачыў свой візіт старшы лейтэнант міліцыі.
Тлумачэнні далі. Героеў публікацыі і іх дадзеныя не выдалі. Мікола Канановіч зрабіў сэлфі з міліцыянерам ды папрасіў калегу сфатаграфаваць для гісторыі сваю тлумачальную запіску для міліцыі.
— У вас тут так усё сур’ёзна! — сказаў на гэта міліцыянер.
![tlumachalnaya.jpg tlumachalnaya.jpg](/img/v1/images/tlumachalnaya.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле baj.by