Паўла Севярынца зноў аштрафавалі
Паўла Севярынца аштрафавалі за ўдзел у Маршы абураных беларусаў, што адбыўся 17 лютага.
![Павел Севярынец падчас акцыі 17 лютага. Павел Севярынец падчас акцыі 17 лютага.](/img/v1/images/marsz_nedarmaedau__13__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Павел Севярынец падчас акцыі 17 лютага.
Суд Фрунзенскага раёна Мінску аштрафаваў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за "актыўны ўдзел" у Маршы абураных беларусаў у Мінску 17 лютага.
Суддзя Лішчук вынес пастанову, дзе сцвярджае, што "Севярынец не з'явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі", — хаця на момант суда сустаршыня БХД знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам.
![Падчас акцыі 17 лютага Падчас акцыі 17 лютага](/img/v1/images/marsz_nedarmaedau__6__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас акцыі 17 лютага
Віна Севярынца сфармуляваная так: актыўна ўдзельнічаў у мітынгу, звяртаўся да грамадзянаў праз гукавую апаратуру і выкрыкваў "Жыве Беларусь!"
На працягу апошняга года Павел Севярынец атрымаў ужо 19 штрафаў і двойчы быў арыштаваны — на 10 і 15 сутак.