Паўла Вінаградава зноў адправілі за краты

У панядзелак суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў грамадскага актывіста на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.



2fde637c_2221_401d_8325_e8858a5b1292_w640_r1_s.jpg

Вінаградава абвінавацілі ў "дробным хуліганстве", нібыта, ён лаяўся матам каля Маскоўскага РУУС. Павел сваёй віны не прызнаў. Ён нагадаў, што гэта яго 16-я адміністрацыйная справа і з іх 9 па абвінавачванні ў лаянцы, інфармуе Радыё Свабода.

Павел Вінаградаў не ведае, з чым на гэты раз звязаная яго ізаляцыя. Як вядома, заўтра пачынаецца саміт у Мінску з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і ЕС. Аднак Вінаградаў лічыць, што ў такім выпадку павінны былі схапіць і яго паплечнікаў.

euroradio.by