Павіншуйце вязня з Днём народзінаў!

16 красавіка Святаславу Барановічу спаўняецца 32 гады. Ён сустрэне дзень нараджэння ў турме.

4fd949cd4ff26b1fda4a787f3b68299e_baranovich_1.jpg


Нагадаем, 15 сакавіка 2017 году пасля «Маршу недармаедаў» супрацоўнікі міліцыі ў цывільным спрабавалі затрымаць групу анархістаў, калі тыя сядалі ў тралейбус, каб з'ехаць з месца правядзення акцыі. Мінчанін Святаслаў Барановіч не пазнаў у асобах у цывільным міліцыянтаў і заступіўся за маладых людзей. Узнікла бойка, падчас якой Барановіч ударыў чалавека, які, як высветлілася пазней, апынуўся супрацоўнікам міліцыі. Суд Маскоўскага раёну Мінску 12 сакавіка 2018 года прысудзіў Барановіча да 3 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі Хельсінкскі камітэт не прызналі Святаслава Барановіча палітвязнем. Між тым, Форум “Свабоду палітвязням Беларусі” лічыць справу Святаслава Барановіча цалкам палітычна матываванай.
Дасылайце віншаванні Святаславу па адрасе:
222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна вул.Савецкая, 22-а, СТ-8, Барановічу Святаславу Уладзіміравічу.
Дзень нараджэння — 16 красавіка 1986 года.
Таксама нагадваем, што ідзе збор сродкаў у падтрымку Святаслава. Грошы будуць накіраваны на аплату працы адваката, напісанне касацыйнай скаргі, перадачы і іншыя выдаткі.