Касінераў: Зняволенаму антыфашысту Валавіку патрэбная пільная меддапамога

Анархіст Вячаслаў Касінераў распавёў у «Фэйсбуку» пра стан здароўя антыфашыста Іллі Валавіка, якога асудзілі на 10 гадоў калоніі.

illja_valavik__2__logo_1.jpg

Ілля Валавік быў асуджаны ў межах так званай «справы антыфашыстаў». Вячаслаў Касінераў сцвярджае, што ў хлопца сур’ёзныя праблемы са здароўем:

«Акрамя кавалка іглы, які да гэтага часу знаходзіцца ў руцэ вязня (турэмныя дактары адмаўляюцца дапамагаць Іллі, бо не маюць абсталявання), у Валавіка моцныя праблемы з ныркамі, а дакладней камяні. Падчас знаходжання ў мясцовай лякарні (там яму паставілі дыягназ — востры панкрэатыт), ён ляжаў пад кропельніцай, і адзін камень «выйшаў». Гэты «камень» — аксалат, сваякі забралі яго і занеслі да ўролага для кансультацыі. Такія «камяні» растуць як карал і ўгрызаюцца ў нырку, знішчаючы яе. Іллі тэрмінова патрэбна УЗІ, бо інакш немагчыма арганізаваць патрэбную дапамогу і лекаванне зняволенаму антыфашысту».

Вячаслаў Касінераў заклікае падтрымаць вязня, напісаўшы яму ліст (пажадана замоўны — каб дакладна дайшоў):

Валавік Ілля Ігаравіч
Слаўгарадская шаша 183, ПК-15, атрад 11, г Магілёў, 212013

Прысуд па «справе антыфашыстаў» быў вынесены 10 сакавіка 2017 году.

 belsat.eu