Першамай у Гомелі, хапун перад санкцыяванай акцыяй (анлайн)
Сёння ў Гомелі адбывацца санкцыяваны мітынг, перад якім міліцыя пачала затрымліваць мясцовых актывістаў.
![homel_1_maja_2.jpg homel_1_maja_2.jpg](/img/v1/images/homel_1_maja_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
12:40. Прамаўляе Віталь Рымашэўскі.
![18217688_1021371447993503_1077726984_n_logo.jpg 18217688_1021371447993503_1077726984_n_logo.jpg](/img/v1/images/18217688_1021371447993503_1077726984_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
12:35. Трансляцыю вядзем без мікрафону, які міліцыянты не прапусцілі падчас вобшуку.
12:32. Даехалі Вольга Кавалькова ды Віталь Рымашэўскі, які паспрабаваў патрапіць унутр агароджанай пляцоўкі, разгарнуўшы бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянты не дазволілі прайсці са сцягам.
![homel_1_maja.jpg homel_1_maja.jpg](/img/v1/images/homel_1_maja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
12:30. Месца акцыі абнесенае турнікетамі, праз якія людзі, каб пазбегнуць вобшукаў, не хочуць праходзіць. Людзі стаяць па перыметры турнікетаў, у той час як у цэнтры прамаўляюць камуністычныя актывісты.
11:50. Кастусь Жукоўскі выязджаў ад свайго дому аўто, але пяць невядомых асобаў паспрабавалі перакрыць яму дарогу. Выехаць усё ж атрымалася, пасля чаго аўта Жукоўскага пачаў пераследаваць «Samand». Кастусь Жукоўскі знаходзіцца ў салоне аўта, якое заглухла на святлафоры. За ягонай машынай стаіць згаданае аўта «Samand».
11:25. Аўто, у якім прадстаўнікі БХД Віталь Рымашэўскі ды Вольга Кавалькова едуць з Мінску ў Гомель на акцыю, ужо некалькі разоў спынялі супрацоўнікі ДАІ, «для праверкі дакументаў».
11:10. Супрацоўнікі ў цывільным з самай раніцы дзяжураць побач з домам Максіма Філіповіча. Відэаблогер паспрабаваў разам з жонкай выйсці з кватэры, як невядомыя, што сядзелі ў таніраванай «Ладзе», кінуліся насустрач. Максім з жонкай паспеў заскочыць назад у кватэру. Побач з ягоным домам заўважаны таксама мікрааўтобус.
10:35. Прыкладна а 10:20 затрымалі грамадскага актывіста Віктара Рубцова, паведамляе карэспандэнт Belsat.eu. Віктар праз тэлефон паспеў паведаміць і знаёмым, што яго затрымліваюць на выхадзе з дому.
Незадоўга да таго затрымалі актывіста Андрэя Макарава. Жонка актывіста наведала Цэнтральны РАУС Гомелю, дзе ёй паведамілі, што Андрэя Макарава падазраюць у крадзяжы ровару.