Каардынатар Руху «За Свабоду» затрыманы ў Пінску
Акцыя пратэсту
планавалася сёння мясцовымі жыхарамі на цэнтральнай плошчы Пінска.
Гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Алесь Рамановіч быў затрыманы
на подступах да месца правядзення.
![ramanovicz.jpg ramanovicz.jpg](/img/v1/images/ramanovicz.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Я не дайшоў да плошчы метраў 30. Плошча — ачэпленая, аўтазакі, міліцыя, асобы ў цывільным. Людзей, каго пазнаюць у твар, затрымліваюць», — распавёў Алесь Рамановіч.
Яго міліцыянты і людзі ў цывільным пасадзілі ў машыну і адразу адвезлі ў міліцыю, у гарадскі аддзел.
«Пашпарт у мяне забралі, але не паведамілі, у якім статусе я знаходжуся. Хацелі адраць і тэлефон, але я запытаўся, у якім статусе, і пакуль пакінулі», — адзначыў актывіст Руху «За Свабоду».
Па ягоных словах, побач стаіць сяржант, які сочыць, каб ён не сышоў з ГАУС.
«Нажаль, не патрапіў я на плошчу. Думаю, што і людзей туды не пусцяць людзі ў цывільным», — заключыў Рамановіч.
На гэты момант сувязь з актывістам ёсць, ён знаходзіцца ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў Пінска. Дакладная колькасць затрыманых невядомая. У пастарунак даставілі яшчэ аднаго мясцовага актывіста Мікалая Міхалевіча.
Напярэдадні акцыі быў праведзены вобшук у актывіста Руху "За Свабоду" Ігара Салаўя, у яго быў канфіскаваны кампутар і вінчэсцер.
, pyx.by