У Гомелі затрымалі журналістку «Новага часу» (абноўлена). Фота, відэа

Рэгіянальную карэспандэнтку "Новага часу" Марыну Драбышэўскую затрымалі падчас асвятлення акцыі ў Гомелі. Пра гэта па тэлефоне паведаміла сама Марына.

drabyszeuskaja.jpg


"Мяне вязуць у Чыгуначны РУУС Гомеля. Так што матэрыял здаць не змагу", — сказала Марына рэдактару.
Марына паспела даслаць толькі некалькі фатаздымкаў з Першамайскай акцыі ў Гомелі.

hydwi60gtpg_logo.jpg


rxn5n0_q_w4_logo.jpg


hdek8_thuly_logo.jpg


hktngah6eoi_logo.jpg


5djz_91ozgc_logo.jpg



Па тэлефоне ж лейтэнант, які суправаджаў Марыну, паведаміў, што ў РУУС яны разбяруцца і паведамяць пра вынік.
А 16-й гадзіне Марыну выпусцілі з РУУС. Але папярэдне на журналістку склалі пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі для замежных СМІ без акрэдытацыі). Не гледзячы на тое, што ў Марыны было з сабой пасведчанне пазаштатнага карэспандэнта "Новага часу", супрацоўнікі міліцыі палічылі, што яна працавала на акцыі на тэлеканал "Белсат".
Заўтра ранкам рэдакцыя накіруе копію дамовы з пазаштатным карэспандэнтам Марынай Драбышэўскай, а таксама спасылкі на матэрыялы журналісткі. Пачакаем вынікаў...