Пётр Маркелаў на Акрэсціна. Прысуд у панядзелак
У пятніцу, 1 чэрвеня актывіста Петра Маркелава выклікалі на прафілактычную размову ў Маскоўскае РУУС у 13 гадзін. Маркелаў паспеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу аднаго).
Каля 17 гадзін праваабаронцам стала вядома, што над Пятром Маркелавым адбываецца суд, паведамляе spring96.org. Суддзя — Таццяна Мотыль.
Аднак, рашэнне суда будзе агучана толькі ў панядзелак, 4 чэрвеня. Час працягу паседжання пакуль невядомы.
Да панядзелку Пётр Маркелаў будзе ўтрымлівацца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Нагадаем, актывіст Пётр Маркелаў 31 траўня сфатаграфаваўся каля будынка МУС з плакатам «Заблакуйце 86.57.250.202». Гэтыя лічбы абазначаюць IP-адрас сайта Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэтым ён выказаў сваю нязгоду з блакіроўкай шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку сайту Грамадcкага руху «Дзея», сайту ініцыятывы за дэкрыміналізацыю 328 артыкула Крымінальнага кодэкса Legalize Belarus.