Польскі гісторык даследуе касцёлы і кляштары Беларусі
У Кракаве выйшаў з друку на польскай мове вялікі том пад назвай «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewуdztwa nowogrуdzkiego» («Касцёлы і кляштары рымскакаталіцкія мінулага ваяводства навагрудскага») пад рэдакцыяй прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Марыі Каламайскай-Саід.
Даследчыца не першы год вывучае помнікі і гісторыю рэлігіі Беларусі. Раней пад яе рэдакцыяй і пры актыўным яе ўдзеле выходзілі манаграфіі, прысвечаныя барочнай іканаграфіі роду Сапегаў на тле старапольскіх партрэтных галерэяў. А таксама выданні Ostra Brama w Wilnie, даследаванне спадчыны князеў слуцкіх Portrety i zabytki książąt Olelkowiczów w Słucku, кнігі Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa wileńskiego ў некалькіх тамах і іншыя.
Чарговая праца даследчыцы цалкам прысвечна Слоніму. Пад яе рэдакцыяй у кнігу ўвайшлі артыкулы самой Марыі Каламайскай-Саід і Катаржыны Манжэўскай. Аўтаркі грунтоўна апісалі і даследавалі ўсе каталіцкія храмы Слоніма: іх гісторыю, разбурэнне, аднаўленне і дзейнасць, пачынаючы з XVII стагоддзя і да нашых дзён. Кніга налічвае ажно 608 здымкаў, сярод іх шмат даволі рэдкіх.
Цяпер даследчыца працуе над гісторыяй касцёлаў і кляштараў іншых гарадоў і мястэчак Беларусі.