Польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 62 нелегальных мігрантаў
Польскія памежнікі ў сераду, 4 жніўня, затрымалі 62 мігрантаў, якія нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу, паведамляецца на сайце Падляскага памежнага аддзела.
![1_26137.jpg 1_26137.jpg](/img/v1/images/1_26137.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Польскія памежнікі затрымалі 4 жніўня 62 чалавек каля
польска-беларускай мяжы. Затрымалі 50 грамадзян Ірака, 11 грамадзян Ірана і 1
грамадзяніна Камеруна.
Усе затрыманыя, а гэта 41 мужчына, 8 жанчын і 13 дзяцей,
знаходзяцца ў спецыяльным цэнтры для замежнікаў.
Паводле «Нашай Нівы».