Польшча не мае магчымасці спагнаць штраф з беларускага кіроўцы
80 тысяч штрафаў, якія польская паліцыя выпісала кіроўцам звонку ЕС, не аплочваюцца.
![Здымак abw.by Здымак abw.by](/img/v1/images/mand_444x240.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак abw.by
Гэта тычыцца галоўным чынам людзей з-за ўсходняй мяжы.
У выніку Польшча страціла каля 20 мільёнаў злотых. Польскі ўрад павінен змяніць заканадаўства і даць магчымасць спаганяць штрафы супрацоўнікамі Памежнай варты.
Няма магчымасці знайсці кіроўцу і даслаць яму штраф у краіны, якая не належыць у ЕС.
Праблема пашыраецца, таму што павялічваецца колькасць кіроўцаў з Украіны, Беларусі і Расіі. За мінулы год усходнюю мяжу Польшчы перасяклі 15 млн чалавек.
Паводле беларускай службы Польскага радыё