Працэсія Божага Цела ў Мінску

У сталіцы Беларусі праходзіць працэсія ў гонар каталіцкага Свята Божага Цела.

2016_05_29_zavalnia_pracesija_fota_9_833x400.jpg


Урачыстасці пачаліся са Святой Імшы ля касцёла Святой Тройцы на Залатой Горцы.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас казання зазначыў, што публічнае вызнаванне веры — гэта адказ на выклікі сэкулярызаванага свету:

— Мы сабраліся тут, на гэтай Залатой Горцы, каб прайсці па вуліцах нашага горада і паказаць, што мы можам супрацьстаяць выклікам нашага часу. Мы можам сказаць, што мы хрысціяне, і хочам жыць па-хрысціянску, хочам праслаўляць Бога.


З Залатой Горкі працэсія рушыла на праспект Незалежнасці.


Як і штогод, удзел прымаюць тысячы вернікаў:


— Прыйшлі аддаць пашану Езусу Хрысту. І мы вельмі рады, што ёсць такое свята ў Менску, што выйшла столькі вернікаў, каб паказаць сваю веру.


— Я каталік. І гэтае свята для мяне вельмі вялікае. Ушанаванне Божага Цела я лічу важнай падзеяй у маім жыцці.


— Я кожны год хаджу на працэсію Божага Цела. Божы Дух асвячае наш горад. І ўсе мы ў гэтым прымаем удзел.


Працэсія мае свае стацыі на Плошчах Перамогі і Кастрычніцкай, а таксама ля Чырвонага Касцёла. Урачыстасці завершацца набажэнствам ля катэдры на Плошчы Свабоды.
Радыё Рацыя