Працягваецца паляванне на анархістаў
Раніцай 11 жніўня прыйшлі з ператрусамі па прапісцы па меншай меры да васьмі анархістаў і анархістак у Мінску, Кобрыне, Гомелі, Гродне і іншых гарадах. Некаторыя з хлопцаў ужо даўно выехалі за межы краіны, паведамляюць крыніцы. Але на іх бацькоў і блізкіх працягваюць аказваюць ціск: пытаюцца дзе знаходзяцца хлопцы, як з імі звязацца, выклікаюць на гутаркі па месцы працы.
На якой падставе праводзяцца ператрусы — пакуль невядома.
Вядома, што мінімум трое чалавек было затрымана.
Гэта трэці тыдзень запар, калі сілавікі палююць на анархістаў. 29 ліпеня былі затрыманыя Яўген Рубашка і Аляксандр Бялоў (прызнаны палітвязнямі). Суседа Яўгена асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, яшчэ ў некалькіх чалавек прайшлі дома ператрусы.
4 жніўня было затрымана пяць чалавек, чацвёра з якіх арыштаваныя на 15 сутак нібыта за "дробнае хуліганства", яшчэ адзін знаходзіцца ў ІЧУ ў якасці падазраванага па ч.1 арт. 342 КК.