Працягваюцца затрыманні экс-сілавікоў: на «Валадарцы» знайшоўся былы следчы Ягор Вяршынін
11 чэрвеня быў затрыманы былы следчы Ягор Вяршынін. Сэнс прэтэнзій да яго дагэтуль невядомы. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Вяршынін знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Ягор — непублічны чалавек, у адкрытым доступе толькі такое старое фота
У профілі Ягора ў Linkedin указана, што ён 6 год і чатыры месяцы служыў у Следчым камітэце.

Вядома, што цяпер ён працуе ў ІТ-кампаніі, якая займаецца спартовай аналітыкай.
Цяпер за кратамі знаходзіцца таксама былы следчы Яўген Юшкевіч.