Затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў

Сёння вечарам Канстанцін планаваў правесці адкрытую трэніроўку ў Новай Баравой.

20200904112230.jpg


Раніцай Канстанцін разам з іншымі спартсменамі сустракаў у Баранавічах журналіста Дзмітрыя Руто. Разам з Канстанцінам Якаўлевым Дзмітрыя Руто сустракалі Вольга Хіжынкова, Артур Удрыс, Васіль Хамутоўскі і Андрэй Краўчанка.

У сацсетках з’явілася інфармацыя аб затрыманні іх усіх, аднак Андрэй Краўчанка гэта абверг. «Забралі толькі Косцю [Якаўлева], працавалі толькі па ім» — напісаў Краўчанка.

Іван Ганін паведаміў TUT.BY аб тым, як прайшло затрыманне:

— Мы ехалі з Баранавічаў, дзе сустракалі журналіста Дзмітрыя Руто, нас спыніла ДАІ. Прыехалі «маскі-шоў» і забралі толькі Косцю.