Прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай выстаўлена абвінавачванне па крымінальным артыкуле
Алана Гебрэмарыям прадстаўляе Ціханоўскую па справах моладзі. Яе затрымалі 12 лі»стапада.
![Фота spring96.org Фота spring96.org](/img/v1/images/gebremariam_syd_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота spring96.org
Алане Гебрэмарыям, якая зʼяўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі, выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучанных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады»), піша тэлеграм-канал «Студэнтская ініцыятыўная група». Яна застаецца ў СІЗА КДБ на два месяцы.
Таксама вядома пра аналагічныя рашэнні ў дачыненні да затрыманых студэнтаў — Глеба Фіцнера, Ягора Канецкага і Іллі Трахтэнберга.