З Акадэміі навук канчаткова звольнілі Генадзя Коршунава
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
![photo_2020_11_21_11_36_36.jpg photo_2020_11_21_11_36_36.jpg](/img/v1/images/photo_2020_11_21_11_36_36.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Генадзя Коршунава, звольненага з пасады дырэктара Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук, канчаткова зжылі з інстытута. Сацыёлаг заставаўся там навуковым супрацоўнікам і дактарантам. Але цяпер даведаўся, што пазбаўлены гэтых статусаў.
Гэта частка маштабнай "чысткі" ў Акадэміі навук. Днямі стала вядома, што кантракты не працягваюць траім гісторыкам.