Пранкеры зноў разыгралі беларускіх настаўнікаў. І тыя зноў паслухмяна выканалі «загад» (фота)
Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС) ад імя праўладных
структур прапанавала школам паўдзельнічаць у флэшмобе «Беларусь за
мір!» Фідбэе не прымусіў сябе доўга чакаць.
Работнікі адукацыі прывыклі хутка выконваць начальніцкія загады. І цяпер таксама хутка ў адказ прыйшлі «справаздачы».
Перад рэферэндумам іншыя пранкеры такім жа чынам прымусілі настаўнікаў фатаграфавацца з плакатамі, якія падтрымлівалі варыянт галасавання, прапанаваны апазіцыяй, адзначае «Еўрарадыё».