Праваабаронцы абвясцілі ўзнагароду за інфармацыю пра былога начальніка папраўчай калоніі

Праваабаронцы з Камітэта па прадухіленні катаванняў абвясцілі аб узнагародзе ў памеры трохсот тысяч расійскіх рублёў за інфармацыю, якая прывядзе да затрымання былога начальніка папраўчай калоніі №14 (Ніжагародская вобласць, пасёлак Сухабезводнае) Васіля Валошына.

maxresdefault_6.jpg


Папраўчая калонія №14 даўно вядомая праваабаронцам. Год таму больш за сто асуджаных звярнуліся да членаў Грамадскай назіральнай камісіі па кантролі за выкананнем правоў чалавека ў месцах прымусовага ўтрымання па Ніжагародскай вобласці (ГНК) з заявамі аб катаваннях, вымаганнях, псіхалагічным ціску. У асноўным, скаргі тычыліся тых асуджаных, якія набліжаны да адміністрацыі і фактычна выконвалі ўладныя функцыі ў калоніі: яны маглі самастойна караць зняволеных, а таксама свабодна перамяшчацца па тэрыторыі ўстановы.
У верасні мінулага года юрысты Камітэта па прадухіленні катаванняў пачалі расследаваць смерці трох асуджаныху у гэтай калоніі. Ва ўсіх выпадках супрацоўнікі калоніі тлумачылі сваякам загінулых, што асуджаныя памерлі натуральнай смерцю або ў выніку няшчаснага выпадку. Аднак членам ГНК атрымалася апытаць больш за дваццаць асуджаных, якія бачылі цялесныя пашкоджанні ў сканаўшых незадоўга да смерці, а некаторыя былі відавочцамі таго, як ахвяр жорстка збівалі. Адзін з апытаных нават прызнаўся ў тым, што яго прымушалі ўтрымліваць асуджанага, у той час, як іншыя яго білі. Раніцай наступнага дня гэты збіты памёр.

voloshin.jpg


Праваабаронцы лічаць, што адказнасць за створаную ў калоніі абстаноўку павінна несці кіраўніцтва папраўчай установы. Але пасля пачатку праверак Васіль Валошын збег.

«Пытанне аб тым, хто з'яўляецца арганізатарам катаванняў і забойстваў зняволеных, якія адбываліся ў ПК-14 на працягу многіх гадоў і якія не маглі адбывацца, як мінімум, без ведама былога начальніка Васіля Валошына, да гэтага часу вынесена за межы прад'яўленых яму афіцыйных абвінавачванняў. Спадзяемся, у следства і з гэтай нагоды назапасілася маса пытанняў да Валошыну, якія будуць зададзены пасля яго злову»,

— кажа юрыст Камітэта па прадухіленні катаванняў Сяргей Шунін.
Зараз Васіль Валошын абвешчаны ў федэральны і міжнародны вышук па абвінавачванні ў здзяйсненні шэрагу маёмасных злачынстваў і да гэтага часу хаваецца ад следства. Па некаторых дадзеных ён можа знаходзіцца ва Украіне.