Bellingcat: тысячы расійскіх вайскоўцаў узнагароджаны за Данбас
Тысячы расійскіх вайскоўцаў бралі ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны і атрымалі за гэта дзяржаўныя ўзнагароды. Да такіх высноваў прыйшло праведзенае журналісцкім рэсурсам Bellingcat раследаванне.

Расійская ўстаноўка «Град», захопленая ўкраінскімі вайскоўцамі на Данбасе
Апублікаваны ў сераду даклад «Вайна Расеі ва Ўкраіне:
здрадлівыя лічбы і медалі» заснаваны, у прыватнасці, на аналізе нумароў
медалёў за адзнакі ў баі, фатаграфіі якіх былі выкладзеныя ў сацыяльных сетках
у перыяд з 2014 да 2016 году. Быў выяўлены значны рост колькасьці ўзнагарод,
уручаных расейскім вайскоўцам з моманту пачатку баявых дзеянняў на Данбасе.
Аўтары дакладу паведамляюць, што ў баявых дзеяннях на ўсходзе Ўкраіны маглі браць удзел дзясяткі тысяч байцоў Узброеных сіл Расеі, паколькі лагічна выказаць здагадку, што не кожнага з іх прадставілі да ўзнагароды.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што на Данбасе няма расійскіх вайскоўцаў.
Паводле Радыё Свабода