«Праваабарончы цэнтр «Лямбда» падае скаргу ў ААН

Вярхоўны суд  Рэспублікі Беларусь прызнаў законным адмову ў рэгістрацыі беларускага  рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання.  



lambda_belarus.jpg

8 снежня 2012 ў Мінску быў  праведзены ўстаноўчы сход Рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб'яднання “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”, мэтай якога з'яўлялася неабходная дапамога і падтрымка лесбіянкам, геям, бісэксуалам і трансгендарам у абароне іх правоў і інтарэсаў. Старшынём арганізацыі быў абраны Сяргей Андросенка, намеснікам старшыні — Максім Дзмітрыеў.

5 лютага 2013 года Міністэрства  юстыцыі прыняло рашэнне аб  адмове ў рэгістрацыі РМГА. Падставай  для прыняцця такога рашэння  ўказала, што статут "Праваабарончага  цэнтру "Лямбда" не ўтрымлівае палажэнняў, якія сведчылі б пра тое, што статутная дзейнасць грамадскага аб'яднання будзе накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі.

Простай мовай, Міністэрства юстыцыі палічыла са Статута, што “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” не моладзевая арганізацыя. Хоць больш за 2/3 яе заснавальнікаў з'яўляюцца асобамі да 31 года.

Таксама Мін’юст паведаміў, што дапушчаныя пры стварэнні грамадскага аб'яднання парушэнні, носяць невыпраўляльны характар​​.

Заснавальнікі “Праваабарончага цэнтру “Лямбда” Андросенка Сяргей, Манькоўская Наталля і Кулік Аляксей прынялі рашэнне абскардзіць рашэнне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным Судзе.

У ходзе судовага пасяджэння, якое вяла Суддзя Вярхоўнага Суда Кругава В.Б., пракурор ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Ляўданскі В.В. выказаў меркаванне, што ў задавальненні скаргі заяўнікам варта адмовіць.

Таксама ў ходзе судовага паседжання прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Какуша Я.А. паведаміў, што Міністэрства юстыцыі  не перадавала дадзеныя аб заснавальніках РМГА “Праваабарончы цэнтр “Лямбда” ў іншыя дзяржаўныя органы, у прыватнасці, у Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, што пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю ў студзені 2013 года, больш за 60 заснавальнікаў РМГА «Праваабарончы цэнтр «Лямбда» ў 10 гарадах краіны былі выкліканыя на «гутаркі» супрацоўнікамі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі міліцыі цікавіліся іх асабістым жыццём, у тым ліку сэксуальным, дзейнасцю арганізацыі і асобай яе лідэра. У выпадку адмовы з'яўляцца на «гутаркі» без позвы, да заснавальнікаў арганізацыі прыходзілі прама на працу або пісалі лісты па месцы вучобы, з просьбай правесці са студэнтам прафілактычную гутарку.

Amnesty International ўжо заклікала ўрад Беларусі выконваць права ЛГБТ на свабоду аб'яднанняў і даць ім магчымасць зарэгістраваць “Праваабарончы цэнтр “Лямбда”.

Заснавальнікі РМГА «Праваабарончы цэнтр «Лямбда» прынялі рашэнне падаць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Рэспубліка Беларусь застаецца  адзінай краінай у Еўропе, дзе  няма афіцыйна зарэгістраванай ЛГБТ-арганізацыі. У суседняй Расіі дзейнічае не менш за 5 зарэгістраваных ЛГБТ-арганізацый, ва Украіне зарэгістравана не менш за 30 ЛГБТ-арганізацый.

GayBelarus.By