Палітвязня Аліневіча тры тыдні трымалі ў ізалятары

Ігар Аліневіч адбыў 20 дзён у штрафным ізалятары. Пра гэта палітычны вязень паведаміў ў лісце да маці Валянціны Аліневіч.  



olinevich_101.jpg

Паводле жанчыны: "Ігар напісаў, што толькі што выйшаў з ШІЗА". Для вязня гэта другое пакаранне штрафным ізалятарам:

— Мы атрымалі ад яго ліст, і толькі з ліста даведаліся, што ён аказваецца 20 дзён быў у ШІЗА, але ўжо выйшаў адтуль. Прычына ў тым жа, што і мінулым летам, прапанавалі прыбраць санвузел. Ён адмовіўся, за гэта яго змясцілі ў ізалятар.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі ў Мінску. Сваёй віны не прызнаў. Адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі.

Паводле Радыё "Рацыя"