Прэвентыўны нагляд за Аўтуховічам спынены
Ваўкавыскі раённы суд прыняў рашэнне аб спыненні прэвентыўнага нагляду над Мікалаем Аўтуховічам.

Здымак "Нашай Нівы"
Пад прэвентыўным наглядам Мікалай Аўтуховіч знаходзіўся 22 месяцы. Сёння Ваўкавыскі раённы суд прыняў канчатковае рашэнне аб ягонай свабодзе, і 8 лютага а 24-й гадзіне прэвентыўны нагляд
сканчаецца.
«У мяне не было ніводнага парушэння, якое б магло стаць падставай для працягнення тэрміну прэвентыўнага нагляду. Тым не менш і ўпэўненасці не было ніякай, што суд прыме рашэнне на маю
карыcць. Суддзя вельмі падрабязна цікавіўся і ў прадстаўніка міліцыі, і ў пракурора — ці не меў я хоць якіх парушэнняў за гэты тэрмін, спраўджваў усе дакументы. Урэшце пракурор сказаў, што
парушэнняў няма і варта не працягваць прэвентыўны нагляд», — сказаў экс-палітвязень.
Паводле "Нашай Нівы"