Прынц Гары ажаніўся з Меган Маркл (фота)
Каралеўскае вяселле сабрала сотні тысяч гледачоў.

Здымак РА
Актрыса Меган Маркл стала жонкай Прынца Гары. Сёння раніцай каралева ахвяравала ім тытулы герцагаў, зараз іх называюць герцагіня і герцаг Cэсекскія.
Нявеста ў сукенцы брытанскага дызайнера Клер Уэйт з дэкальтаванымі плячыма, доўгімі рукавамі з шчыльнага шоўку і простым расклёшаным ад таліі сілуэтам, з букетам ландышаў у руках прайшла да алтара капэлы святога Георга, яе вёў пад руку прынц Чарльз, бацька прынца Гары. Сярод шасцісот гасцей, запрошаных на вяселле не было палітыкаў, але было шмат вядомых людзей і сяброў жаніха і нявесты: Джордж Клуні, сэр Элтан Джон, Опра Уінфры, Дэвід і Вікторыя Бэкхэм. Прынцу Гары ў дзень вяселля надзялілі тры тытула: герцаг Сэсекскі, граф Дамбартон, барон Кілкім.

Каралева Елізавета. Здымак РА
Гэтае вяселле лічаць гістарычна-важным, яно памяняла традыцыі каралеўскіх імпрэз брытанскай манархіі, зрабіўшы іх больш дэмакратычнымі і сучаснымі.

Ужо муж і жонка. Здымак РА
Меган Маркл і Прынц Гары паабяцалі падчас заручын, што згуляюць па-сапраўднаму народную вяселле. На свята паклікалі 1500 звычайных брытанцаў, якія праявілі сябе ў дабрачыннасці або грамадскай службе за апошні год.
Паводле «Эхо Москвы»