Публікацыя «праслушкі» грамадзян на БТ — не парушэнне
Міністр
інфармацыі Лілія Ананіч адказала сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу на зварот у
справе публікацыі яго тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у фільме
"Звонок другу", паказаным увесну па БТ.
![ananicz_1.jpg ananicz_1.jpg](/img/v1/images/ananicz_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле Ананіч, публікацыя аўдыё прыватнай тэлефоннай размовы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу не з'яўляецца парушэннем закона. Для нейкіх мер адказнасці ў дачыненні да БТ, падсумоўвае Ананіч, няма падставаў.
— Адказ міністра інфармацыі можна цалкам публікаваць у рубрыцы "Ноў комэнт" — кажа Павел Севярынец, — У цэнтры Еўропы нечакана разгарнулася цэлая пірацкая дзяржава. У вас крадуць вашу прыватную размову, яе выстаўляюць у эфір на агляд мільёнаў, і — барабанная дроб! — урад афіцыйна прызнае гэта абсалютна дазволеным! Застаецца падняць "Вясёлага Роджэра" па-над будынкам Міністэрства інфармацыі на праспекце Пераможцаў, 11 і хорам, усім міністэрствам, зацягнуць песню "Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка". Капітан Флінт адпачывае.
![1506405066_img_36341.jpg 1506405066_img_36341.jpg](/img/v1/images/1506405066_img_36341.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле bchd.info