RADA FORUM — моладзевая палітыка для моладзі
19-20 кастрычніка ў Мінску пройдзе «RADA FORUM» — двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.

Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый, акадэмічнай супольнасці і міжнародных інстытутаў.
Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць абмеркаваць бягучае становішча спраў у моладзевай палітыцы Беларусі, даведацца пра міжнародны досвед па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі, сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі і падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента "Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года".
Хто можа прыняць удзел:
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
▪ моладзевыя лідары і лідаркі, актывісты і актывісткі;
▪ арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
▪ эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: http://bit.ly/2maDTLV
Дэдлайн — 8 кастрычніка ўключна.
Пра вынiкi адбору вам паведамяць не пазней за 10 кастрычніка.
Па ўсіх дадатковых пытаннях пiшыце на info@rada.fm
Паводле прэс-рэліза