Расія адправіла ў космас чацвёртую жанчыну-касманаўта

Бортінжынер Алена Сярова стала чацвёртай жанчынай у гісторыі савецкай і расійскай касманаўтыкі, якая адправілася на зямную арбіту, паведамляе www.belta.by



001100_00000681387.jpg

Удзел у працяглай экспедыцыі расійскай жанчыны-касманаўта адбыўся ўпершыню за 20 гадоў. Акрамя Сяровай карабель "Саюз ТМА-14м" пілатуе камандзір экіпажа расіянін Аляксандр Самакуцяеў і астранаўт NASA Бары Уілмар.

Ранняй раніцай "Саюз ТМА-14м" паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі, нягледзячы на тое, што раней не расчынілася адна з сонечных батарэй карабля.

Працягласць новай экспедыцыі складзе 170 сутак. За час працы на арбіце касманаўты плануюць выканаць каля 50 навуковых эксперыментаў. На МКС разам з касманаўтамі адправіліся цацачныя леапард і амурскі тыгр па імі Мур, які стане новым персанажам перадачы "Спокойной ночи, малыши!"

Усяго ў космасе пабывалі 58 жанчын, 45 з іх — грамадзянкі ЗША, чатыры — з СССР і Расіі: Валянціна Церашкова, Святлана Савіцкая, Алена Кандакова і Алена Сярова.

www.belta.by