Расійскі пасол: Беларусь і РФ дамовіліся пра стварэнне адзіных падручнікаў па гісторыі
Пра стварэнне адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ дамовіліся Беларусь і Расія. Пра гэта заявіў 1 лютага на пасяджэнні праграмнай камісіі «Адзінай Расіі» пасол РФ у Мінску Барыс Грызлоў, піша «Позірк».
![marsz_adzinstva_6__72__logo_3_logo.jpg marsz_adzinstva_6__72__logo_3_logo.jpg](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__72__logo_3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Барыс Грызлоў нагадаў, што на мінулым тыдні “адбылася вельмі важная падзея, якая тычыцца падпісання дакументаў аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі”, цытуе яго словы ТАСС.
“Два складнікі: гэта наша расійская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце, якую ўзначальвае памочнік прэзідэнта [РФ Уладзімір] Мядзінскі, і, адпаведна, Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь [Ігар Сергеенка]. Важна, што мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ”, — удакладніў Грызлоў.
Расійскі пасол падкрэсліў, што гэтая “тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі”.
Глядзіце таксама
!["Генацыд беларускага народа" як нацыянальная ідэя рэжыму Барацьба за будучыню: ці атрымаецца ў рэжыму выйграць бітву за маладыя розумы?](/img/v1/images/_belarus_szkola_adukacyja_vuczni_2023_fota_novy_czas_1_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
“І цяпер мы дамовіліся, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання”, — рэзюмаваў дыпламат.
25 студзеня ў Мінску быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міжведамаснай камісіяй па гістарычнай асвеце пры прэзідэнце РФ і Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Глядзіце таксама
![Акудовіч: Выкрасліць нязручныя моманты з гісторыі ва ўлады атрымаецца Чаму сістэме не ўдаецца перапісаць гісторыю?](/img/v1/images/_harodnja_lasosna_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У адпаведнасці з дакументам “ствараецца сумесная расійска-беларуская камісія па гісторыі, якая закліканая садзейнічаць каардынацыі двухбаковых намаганняў, звязаных з абаронай гістарычнай праўды, захаваннем памяці аб нашай агульнай гісторыі, якая адлюстроўваецца ў тым ліку ў вучэбнай літаратуры, а таксама развіццём асветніцкай, экспертнай, кансультацыйнай і іншай грамадска значнай дзейнасці ў галіне гісторыі”, заявіў Грызлоў у студзені.
Ён таксама дадаў, што рэалізацыя падпісанага мемарандума “ўнясе значны ўклад у барацьбу з фальсіфікацыяй гісторыі і абарону нашых агульных інтарэсаў”.
Глядзіце таксама
![Чым скончылася вайна з Масквой 1654-1667 гадоў? Пасьля самай страшэннай вайны мы страцілі Смаленск](/img/v1/images/1654__12__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)