Расійскія дыпламаты сустрэліся з Баўмгертнерам

Расійскія дыпламаты 18 лістапада сустрэліся ў Мінску з генеральным дырэктарам кампаніі "Уралкалій" Уладзіславам Баумгертнерам. Пра гэта паведаміў консул Расіі ў Беларусі Ігар Карагін.



ki4dcg_w465h262.jpg

Паводле яго слоў, Уладзіслаў Баумгертнер адчувае сябе добра, на здароўе і ўтрыманне не скардзіцца, ніякіх пажаданняў у гутарцы не выказаў.

На сустрэчы пытанне аб магчымай экстрадыцыі гендырэктара "Уралкалія" не абмяркоўвалася, сказаў расійскі дыпламат, перадае ІТАР-ТАСС. Ігар Карагін таксама паведаміў, што з Уладзіславам Баўмгертнерам, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Мінску, па чарзе знаходзяцца яго маці або бацька.

 Раней расійскім дыпламатам прызначылі сустрэчу з кіраўніком "Уралкалія" на пятніцу, 15 лістапада, аднак затым Следчы камітэт Беларусі перанёс сустрэчу на наступны тыдзень.

Як паведамляў Тэлеграф, генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 14 лістапада, што па сваёй лініі не бачыць перашкодаў для выдачы Расіі гендырэктара "Уралкалія", старшыні назіральнага савета ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Уладзіслава Баўмгертнера.

telegraf.by