У пракуратуры Беларусі не маюць інфармацыі пра экстрадыцыю Баўмгертнера
У генпракуратуры Беларусі не пацвярджаюць распаўсюджанае Генпракуратурай Расіі паведамленне пра тое, што беларускі бок прыняў рашэнне пра экстрадыцыю дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.
«20 лістапада 2013 года па патрабаванні Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне аб выдачы ў Расію грамадзяніна РФ
Уладзіслава Баўмгертнера. У бліжэйшы час Баўмгертнер будзе перададзены прадстаўнікам расійскіх праваахоўных органаў»,— адзначаецца ў паведамленні Генпракуратуры Расіі.
Прэсавы сакратар Генеральнай пракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў паведаміў карэспандэнту Свабоды:
Адвакат Зміцер Гарачка таксама не змог пацвердзіць паведамленне пра экстрадыцыю:
«Я нічога сказаць не магу. Калі гэта рашэнне генпракуратуры, нас з ім не азнаёмілі. Мы не ведаем. У мяне няма ніякай інфармацыі і мы не каментуем».
svaboda.org