Баўмгертнера экстрадзіруюць у Расію

Генпракуратура Беларусі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі ў Расію гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Генпракуратуру Расіі.



baumgertner2.jpg

Па словах прадстаўніка ведамства, «у бліжэйшы час Баўмгертнер будзе перададзены прадстаўнікам расійскіх праваахоўных органаў».
Крымінальная справа Баўмгертнера знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення СК Расіі. У кастрычніку Басманны суд завочна арыштаваў Баўмгертнера.
Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня і быў змешчаны ў СІЗА КДБ, праз месяц, 26 верасня, быў пераведзены пад хатні арышт у Мінску.
tvrain.ru