Распакуйце чараўніцтва! «Вушасты бокс»: лепшы падарунак да Калядаў

Падарункі варта замаўляць загадзя, асабліва калі ты далёка ад сваіх блізкіх і не ведаеш, як хутка працуе пошта. Таму мы вырашылі ўжо цяпер паглядзець на «Вушасты бокс» ад кампаніі TRSK. «Вушасты бокс» — гэта падарунак не толькі з беларускай душой і каларытам, але і са шматлікімі сэнсамі ўнутры.

07_trsk_10252023_1.jpg

Ідэя «Вушастага бокса» была ў тым, каб у Калядныя вечары стварыць асаблівы святочны настрой. Вечар, камін або свечкі, людзі ходзяць у вясёлай вопратцы з яркім і трохі смешным прынтам, п'юць гарбату ці каву… Успамінаюць блізкіх і былыя навагоднія вечары, робяць прыгожыя фота і проста атрымліваюць асалоду ад гэтых чароўных вечароў... І бокс цудоўна спраўляецца з гэтай задачай.

Падарунак уражвае адразу, як толькі вы «ачышчаеце» яго ад паштовай упакоўкі. Першае, што прыцягвае ўвагу — сама скрынка. Вытанчаны арнамент у выглядзе Калядных зорак і трусоў надае ёй унікальны каларыт, і ты разумееш, што гэта — не проста ўпакоўка, гэта ў чымсьці і твор мастацтва, які хочацца паставіць на бачнае месца.

Дарэчы, цяпер у вялікай модзе розныя «хэндмэйды», а таму майстры і майстрыхі маюць шанец не проста паставіць бокс на паліцу, але і зрабіць з яго інсталяцыю, якая паслужыць добрым фонам для фотасесіі.

01_trsk_10252023.jpg

Змесціва скрынкі — выдатны сюрпрыз, прычым кожны з яго прадметаў. Яны загорнуты ў выдатную крафтавую паперу: здагадацца, што там, можна толькі па памеры (калі для вас, вядома, змесціва бокса не з'яўляецца невядомым).

На першым месцы адразу — калядная паштоўка, у якой можна напісаць свае пажаданні. А калі вы адпраўляеце гэты падарунак камусьці, хто далёка ад вас, і няма магчымасці напісаць цёплыя словы асабіста, можна накідаць свой тэкст пры замове «Вушастага бокса», і супрацоўнікі TRSK упішуць вашы самыя цёплыя пажаданні за вас.

05_trsk_10252023.jpg

Распакоўваем лонгсліў. Гэта выдатны падарунак як для яго, так і для яе. Яркі, арыгінальны і, вядома, цёплы. Вельмі ўтульны і мяккі, асабліва падыдзе тым, хто любіць зімовыя віды спорту. Састаў — 82% бавоўна і 8% эластан, што дазваляе насіць яго нават падчас катання на санках, сноўбордах і лыжах замест тэрмабялізны. Вядома, не ў складаных умовах надвор'я — для ўзыходжання на Эверэст ён, мабыць, не падыдзе. Але ў астатнім вельмі парадуе аматараў актыўнага зімовага адпачынку.

І, без сумневу, ён прыгожы, і будзе выдатна глядзецца на сямейных (і не толькі) фотаздымках.

img_9794.jpg

Кніга Альгерда Бахарэвіча «Хлопчык і снег», якая ўваходзіць у «Вушасты бокс» — асобны прыемны дадатак. Па-першае, Бахарэвіч, мабыць, самы «забаронены» пісьменнік у Беларусі, і, цалкам магчыма, яго кнігі будуць рарытэтам у будучыні.

Па-другое, кніга «Хлопчык і снег» — гэта своеасаблівы «прыквел» да яго ж кнігі «Мае дзевяностыя». Аўтар распавядае пра сваё савецкае дзяцінства, якое прыйшлося на 1975 — 1991 гады. «Гісторыя аднаго марсіяніна, якая пачынаецца каля радзільні на «Шарыках» і заканчваецца ў заснежаных Шабанах», — казаў пра раман сам Бахарэвіч. Кніга пра знакі ў савецкім мінулым, пра ССД і ЦРУ, пра дзяцінства і сталенне.... Чытаючы яе, параўноўваеш свае ўспаміны дзяцінства з эмоцыямі аўтара.

Ну і па-трэцяе, як і было сказана — гэта «прыквел», і нагода купіць і падараваць працяг гісторыі (ужо згаданыя «Мае дзевяностыя»).

09_trsk_10252023.jpg

Стыкеры. Стыкеры, праз якія TRSK абмежавала пастаўку «Вушастага бокса» ў Беларусь, бо яны могуць палічыцца «экстрэмісцкімі». Шчыра кажучы, персанальна я не ўбачыў у іх нічога экстрэмісцкага. Ну, не можа ж быць экстрэмісцкім надпіс «рэлакант» або «рэлакантка», або назва краіны?

Можна, вядома, убачыць экстрэмізм у малюнку тэлевізара са сцэнай балета «Лебядзінае возера». Але для таго, каб у сувязі з ім паўсталі асацыяцыі, трэба добра памятаць мінулае (а з гэтым у цэнзараў, як правіла, праблемы). Гэты знак распазнаюць пераважна тыя, каму «за 40», а сілавікі, як правіла, сыходзяць на пенсію ў 45. Так што «з таго боку» расчытаць гэты знак, хутчэй за ўсё, ужо проста няма каму.

Вы здагадваецеся, пра што ідзе гаворка, праўда?

Зрэшты, для большай бяспекі налепкі з падарунка можна прыбраць.

dsc01073.jpg

Скажу шчыра: мне дарылі на дні народзінаў і святы багата швэдараў. Але гэты бокс — адзін з самых уражвальных падарункаў, якія я бачыў. Бо яго змесціва — гэта не проста рэчы, гэта прыемныя эмоцыі. Ад лонгсліва да кнігі «Вушасты бокс» спалучае ў сабе матэрыяльнае і духоўнае, ён дорыць не рэчы — ён дорыць настрой: стыль, камфорт, утульнасць і нават долю гумару ў арнаменце з трусамі.

Замаўляць бокс можна і трэба ўжо цяпер. Ён высылаецца поштай, і хто яго ведае, колькі часу зойме дастаўка. Таму лепш паспяшацца і ўжо цяпер замовіць выдатны падарунак да калядных вечароў.

«Вушасты бокс» — падарунак з беларускай душой і каларытам, які зробіць чароўнымі вашы Калядныя вечары. І, несумненна, ён дадасць шмат яркіх і прыемных эмоцый і момантаў у ваша жыццё, якія застануцца не толькі ў стужцы Instagram.

img_9765_2.jpg