Арыштаваны заснавальнік «Платформ інавэйшн»

Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Платформ інавэйшн» (раней — “Платформа”, ліквідаваная па рашэнні Гаспадарчага суду Мінску ў 2012 годзе)  Міхаіл Жамчужны арыштаваны ў Віцебску ў жніўні гэтага году, аднак інфармацыі аб прычынах ягонага арышту дагэтуль не было.



zhamchuzhny.jpg

Міхаіл Жамчужны. Фота Радыё Свабода http://spring96.org/be/news/73889

Пра арышт паведамляцца на сайце інфармацыйна-асветніцкай ўстановы «Платформ інавэйшн».

«Дагэтуль інфармацыі аб прычынах арышту Міхаіла Жамчужнага няшмат. Дакладна вядома, што крымінальная справа адносна яго пачатая па частцы 1 артыкула 375 (наўмыснае раскрыццё эканамічных, навукова-тэхнічных ці іншых звестак, якiя складаюць службовую тайну, асобай, якая мае або мела доступ да гэтых звестак). А таксама па частцы 2 артыкула 376 (незаконныя выраб або набыцьцё ў мэтах збыту або збыт спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», — піша Радыё “Свабода”.

Сябры «Платформ інавэйшн» дагэтуль не маюць зьвестак пра тое, у звязку з чым Жамчужнаму прад’яўлены такія абвінавачванні, а ў адваката ўзятая падпіска пра неразгалошванне.

Міхаіл Жамчужны — колішні асуджаны па эканамічнай справе прадстаўнік  «Платформ інавэйшн» ў Віцебску, а да зняволеньня — дацэнт Віцебскага тэхналагічнага інстытуту, кандыдат тэхнічных навук.

Былы кіраўнік праваабарончай установы «Платформ інавэйшн» Андрэй Бандарэнка сёлета ў жніўні быў асуджаны на 3 гады зняволення паводле артыкула аб злосным хуліганстве. 


spring96.org