Развітанне з Анатолем Грыцкевічам адбудзецца 22 студзеня
Адпяванне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна.
Развітанне адбудзецца 22 студзеня а 12 гадзіне.
З яе слоў, пасля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Усходніх могілках Мінска. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай супольнасці ў
Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.
Анатоль Грыцкевіч — аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і манаграфій, аўтар дзесяткаў кніг, прысвечаных гісторыі, у тым ліку часоў ВКЛ і Беларусі перыяду барацьбы за
незалежнасць.