Развітанне з Валянцінай Зімніцкай

14 ліпеня ў грэка-каталіцкім Цэнтры cв. Язэпа (Арджанікідзе, 6, ст. м. Аўтазаводская) з 11.00 да 13. 00 усе жадаючыя змогуць развітацца з Валянцінай Зімніцкай, жонкай палітыка Юрыя Хадыкі і маці журналіста Аляксея Хадыкі.



3c146aed_87ac_454d_8aa8_b2c4fc8ab6a2_mw1024_s_n1.jpg

Памінальная памінальная служба па святой памяці Валянціны Зімніцкай адбудзецца з 12.30 да 13.00

Апошнім часа Валянціна Зімніцкая цяжка хварэла. І вось раніцай 11 ліпеня прыйшла сумная навіна: яны сышла ў лепшы свет. Цяжкая страта для мужа і сына. Страта для ўсіх. хто яе ведаў.

Яна ратавала Сяргея Каваленку і ахвяравала на дзейнаць ТБМ. Бараніла мужа ў турме і выходзіла на талаку ў Курапатах. У яе заўсёды бала актыўная жыццёвая пазіцыі. І яна любіла жыццё...

Рэдакцыя НЧ выказвае самыя шчырыя спачуванні родным і сваякам.

Валянціна Зімніцкая і Аляксей Хадыка. 13 верасня 2009 года. Строчыцы. Свята газеты "Новы час":

img_0733.jpg