Сышла ў лепшы свет Валянціна Зімніцкая
Сёння раніцай не стала Валянціны Зімніцкай, жонкі палітыка Юрыя Хадыкі, маці журналіста Аляксея Хадыкі.

Юры Хадыка і Валянціна Зімніцкая
Яна ратавала Сяргея Каваленку і ахвяравала на дзейнаць ТБМ. Бараніла мужа ў турме і выходзіла на талаку ў Курапатах. У яе заўсёды бала актыўная жыццёвая пазіцыі. І яна любіла жыццё...
Апошнім часа Валянціна Зімніцкая цяжка хварэла. І вось раніцай 11 ліпеня прыйшла сумная навіна: яны сышла ў лепшы свет. Цяжкая страта для мужа і сына. Страта для ўсіх. хто яе ведаў.
Рэдакцыя НЧ выказвае самыя шчырыя спачуванні родным і сваякам.
Пра месца і час пахаванне будзе паведамлена пазней.
Валянціна Зімніцкая і Аляксей Хадыка. 13 верасня 2009 года. Строчыцы. Свята газеты "Новы час":
