Развітанне з Валерыяй Навадворскай

У Маскве пачалася цырымонія развітання з выбітным грамадскім дзеячам і публіцыстам Валерыяй Іллінічнай Навадворскай. Тысячы людзей прыйшлі ў Сахараўскі цэнтр, каб развітацца з бясстрашнай жанчынай, якая ішла за свае перакананні ў турмы і псіхушкі і змагалася за свабоду да апошняга дня.



Журналіст, палітык і грамадскі дзеяч Валерыя Навадворская памерла ў суботу на 65-м годзе жыцця. Яна паступіла ў адну з маскоўскіх клінік у цяжкім стане ў рэанімацыю аддзялення гнойнай хірургіі ГКБ № 13, але выратаваць яе лекарам не ўдалося. Яна памерла ад інфекцыйна-таксічнага шоку.

Фота Аляксея Белкіна