Рэдактарак TUT.by, затрыманых у суботу, вызвалілі
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале партала.
![photo_2021_03_27_19_42_36.jpg photo_2021_03_27_19_42_36.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_27_19_42_36.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэдактаркі партала TUT.by Галіна Уласік і Ганна Калтыгіна былі затрыманыя ў Мінску ў суботу, 27 сакавіка. Як паведаміў тэлеграм-канал TUT.by, увечары іх вызвалілі.
У суботу агулам было затрымана па краіне пад 100 чалавек, у тым ліку журналісты і фатографы незалежных медыя.